Вядомы фотажурналіст і былы палітвязень Аляксандр Васюковіч, які быў пакараны «хатняй хіміяй», выехаў з Беларусі пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Фотажурналіст Аляксандр Васюковіч быў арыштаваны і сёлета ў студзені асуджаны на 3 гады абмежавання волі («хатняя хімія») за нібыта ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, якія ён асвятляў. Вырак вынесла суддзя Юлія Крэпская. Праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.
Асцерагаючыся далейшага пераследу, Васюковіч пры дапамозе фонду салідарнасці «BYSOL» выехаў з Беларусі, цяпер ён у бяспецы.
Глеб Нержын belsat.eu