Кошты на кватэры ў Менску ўстанавілі рэкорд за дзевяць гадоў


У сталіцы Беларусі працягвае назірацца рэкордны попыт на кватэры. У сувязі з гэтым кошты рэальных угодаў у сакавіку выраслі ў сярэднім на 1 %, устанавіўшы новы максімум за дзевяць гадоў. Пра гэта паведамляе тэматычны рэсурс, які забараніў называць сябе.

Дом № 21 на вуліцы Шышкіна. Менск, Беларусь. 24 ліпеня 2021 года.
Фота: Белсат

Агульная колькасць угодаў куплі-продажу кватэраў у сакавіку ў Менску была самая высокая для гэтага месяца за ўсю гісторыю назірання: набылі 1821 кватэру, што амаль на 13 % больш, чымся за папярэдні месяц.

Найбольшую перавагу пакупнікі традыцыйна аддавалі аднапакаёвым кватэрам – іх доля на рынку склала 40 %. Праўда, гэта на тры адсоткавыя пункты менш, чымся ў лютым. У той жа час часцей як месяц раней купляліся двухпакаёвыя кватэры, што складаюць 35 % ад усіх угодаў. Трохпакаёвыя кватэры абіралі ў 20 % выпадкаў.

Менш як у іншыя месяцы пакупнікі цікавіліся кватэрамі ў сучасных панэльных і каркасных дамах, але часцей выбіралі старыя панэльныя дамы і сталінкі.

Што датычыць кошту на кватэры, то за сакавік ён склаў 1 %, дасягнуўшы $ 1463 за квадратны метр і ўстанавіўшы чарговы рэкорд. Пры гэтым кватэры з адным і двума пакоямі падаражэлі на 1,7 %.

Самая дарагая кватэра, набытая ў сакавіку 2024 года, абышлася пакупніку ў $ 350 тысяч агульнаю плошчаю 126 м².

У суседніх краінах кватэры ў Варшаве за сакавік сталі даражэйшыя на 2,5 %, у Вільні – на 1 %. У Маскве кошты практычна не змяніліся, а ў Санкт-Пецярбурзе крыху знізіліся.

Аналітыка
Беларусь уклала ў арэнднае жытло вайскоўцам і сілавікам паўмільярда рублёў за 2023 год
2024.03.27 06:00

«Белсат» разам з «BELPOL» прааналізаваў дакументы дзяржаўнай праграмы «Будаўніцтва жытла» за 2023 год і прыйшоў да высновы, што ўлады актыўна інвестуюць у жытло для вайскоўцаў, каб сілавікі мелі магчымасць бясплатна атрымоўваць квадратныя метры. Імаверна, уся праграма, разлічаная на 5 гадоў, – гэта 15–25 тысяч кватэраў вайскоўцам і сілавікам.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў